Латвія спыніць чыгуначны транзіт вайсковых грузаў з Беларусі праз сваю тэрыторыю


10 траўня 2022 года Латвія прыпыніла дзеянне пагаднення, якое дазваляла перавозіць чыгункаю вайсковыя грузы з Беларусі ў трэція краіны праз латышскія парты, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на Міністэрства спалучэнняў Латвіі.

Пагадненне аб прамым перавозе грузаў вайсковага прызначэння чыгуначным транспартам з Рэспублікі Беларусь у трэція краіны з выкарыстаннем партоў Латвіі ўрад прыняў 25 студзеня 1994 год. Латвія тады яшчэ не была ў Еўразвязе.

«1 траўня 2004 года Латвія ўступіла ў ЕЗ, а 29 сакавіка 2004 года стала сябрай NATO. Таму Латвія звязаная прававымі нормамі гэтых міжнародных арганізацыяў, і пагадненне з Беларуссю не адпавядае гэтым правілам, – заяўляе Міністэрства спалучэння Латвіі. – Таксама кіраўніцтва Латвіі агудам пераглядае двухбаковыя дачыненні з Расеяй і Беларуссю ў кантэксце вайны Расеі ва Украіне».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў