Генштаб ЗСУ: Расея рыхтуе некалькі тысяч рэзервістаў, каб кінуць іх на фронт


Расея трэнуе ў памежных вобласцях з Украінай некалькі тысячаў рэзервістаў, якіх плануюць кінуць на фронт, паведаміў прэс-сакратар Генштабу Збройных сіл Украіны Аляксандр Штупун.

Разбіты БТР на краю вёсцы Світыльня, Кіеўская вобласць, Украіна. 1 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

«Камандаванне Збройных сіл Расейскай Федэрацыі спрабуе камплектаваць і папаўняць страты сваіх войск за кошт рэзервістаў», – сказаў Аляксандр Штупун.

Ён адзначыў, што падрыхтоўка рэзервістаў вядзецца ў памежных з Украінай вобласцях.

«На палігонах у Варонежскай, Белгародскай і Растоўскай вобласцяў праходзяць падрыхтоўку каля дзвюх з паловай тысяч рэзервістаў. Іх плануецца накіраваць на тэрыторыю Украіны для ўдзелу ў вайне», – паведаміў прэс-сакратар Генштабу ЗСУ.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне працягваецца 81-ы дзень. Паводле аператыўных звестак Генштабу ЗСУ, расейскія войскі не спыняюць наступленне ва Усходняй аператыўнай зоне з мэтай усталявання поўнага кантролю над тэрыторыяй Данецкай, Луганскай, Херсонскай вобласцяў і захавання сухапутнага калідору з часова акупаваным Крымам, але расейцы нясуць значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.

ВІДЭА
Вайсковы эксперт: Кіеў ставіць перад сабою мэту цалкам вярнуць захопленыя тэрыторыі
2022.05.14 22:04

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў