Затрыманым журналістам у Магілёве прысудзілі па 20 содняў арышту

У Магілёве на трэція содні пасля затрымання асудзілі журналістаў і старшыню абласной арганізацыі АГП.

Журналістаў Аляксандра Буракова і Уладзіміра Лапцэвіча, а таксама старшыню абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава судзілі за «несанкцыянаваную акцыю». Журналістаў затрымалі 12 траўня падчас судовага паседжання над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» каля будынку Магілёўскага абласнога суда. Сам працэс быў закрыты, а людзі, якія прыйшлі падтрымаць палітвязняў, засталіся на вуліцы.

У Магілёве пачаўся закрыты суд над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі»

Пасля міліцыя запатрабавала ад людзей, якія прыйшлі ў якасці падтрымкі, адысці ад будынку суда, бо гэта можа быць расцэнена як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. У хуткім часе да суда пад’ехаў АМАП і пачаліся затрыманні.

За старшынёй абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімірам Шанцавым супрацоўнікі міліцыі прыехалі на наступны дзень на працу, дзе яго таксама затрымалі за «несанкцыянаваную акцыю».

У выніку журналісты Аляксандр Буракоў, які супрацоўнічае з «Deutsche Welle», і Уладзімір Лапцэвіч атрымалі па 20 содняў арышту, а Уладзімір Шанцаў – 15 содняў арышту.

АД, belsat.eu

Hавiны