У Менску затрымалі арт-мэнэджэрку Ксенію Тырсікаву


Інфармацыя пра затрыманне Ксеніі Тырсікавай з’явілася ўвечары 14 траўня ў спісе затрыманых, які вядуць валанцёры. Згодна з ім дзяўчыну адвезлі ў Савецкае РУУС.

У гэты ж дзень у судзе Савецкага раёну разглядалі справы дзяўчат, якія нібыта ўдзельнічалі ў акцыі каля Камароўскага рынка 12 траўня.

Ксенія Тырсікава.
Фота: tyrsik / Instagram

Па інфармацыі тэлеграм-каналу «Беларускага фонда культурнай салідарнасці», Ксенію затрымалі дома, але што стала падставай – дагэтуль невядома.

Ксенія Тырсікава – вядомая ў Беларусі візажыстка і арт-мэнэджэрка. Таксама яна аўтар часопісу пра сучаснае мастацтва Chrysalis Mag.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў