У адной з падсудных па «справе студэнтаў» пачаліся праблемы з сэрцам


Пачаўся суд над маладымі людзьмі, якія праходзяць абвінавачанымі па «справе студэнтаў». Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У другі дзень судовага паседжання па «справе студэнтаў», 15 траўня, Яне Арабейцы стала блага, паведамляе «Студэнцкая думка».

У 20-гадовай дзяўчыны пачаліся праблемы з сэрцам, ёй выклікалі хуткую дапамогу. Адвакат хадайнічаў аб змене меры стрымання, аднак пракурор быў супраць, а суддзя Марына Фёдарава адмовіла ў хадайніцтве і пастанавіла пакінуць падсудную пад вартай.

Яна Арабейка – студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту, прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў». Яе затрымалі летась 12 лістапада, з таго часу спадарыня пад вартай.

Гісторыі
«Піша, што трымаецца». Унучка беларускага паэта Івана Арабейкі сустрэне сваё 20-годдзе за кратамі
2021.01.17 08:53
Абноўлена
У Менску распачаўся суд у «справе студэнтаў». Ёсць затрыманыя
2021.05.14 11:41

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў