Суд над затрыманай журналісткай Любоўю Каспяровіч не адбыўся


Затрыманая журналістка Tut.by Любоў Каспяровіч застаецца на Акрэсціна да панядзелка. Суд над ёй не адбыўся.

Журналістка Любоў Каспяровіч.
Фота: Tut.by

Журналістка была затрымана 14 траўня каля Дому правасуддзя ў Менску, дзе праходзіў суд па «справе студэнтаў». У той дзень каля будынку суда сабралося каля 200 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць студэнтаў. Пасля пачатку судовага паседжання міліцыя папрасіла людзей, якія знаходзіліся каля будынку, разысціся, а ў хуткім часе пачаліся затрыманні, у выніку якіх 14 чалавек затрымалі.

Абноўлена
У Менску распачаўся суд у «справе студэнтаў». Ёсць затрыманыя
2021.05.14 11:41

Сярод затрыманых аказалася і журналістка Любоў Каспяровіч. Яе адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёну, а пазней разам з некаторымі іншымі затрыманымі перавялі на Акрэсціна.

За ўвесь час знаходжання ў РУУС да яе так і не дапусцілі адваката.

Tut.by паведамляе, што перад затрыманнем Любоў размаўляла з сябрам аднаго з абвінавачаных – выконвала свае прафесійныя абавязкі, рыхтуючы рэпартаж. Неўзабаве яны пабачылі людзей у чорным і кінуліся бегчы ад іх. Аднак журналістка спатыкнулася і ўпала, а амапаўцы кінуліся на яе, – распавялі парталу відавочцы падзей.

Меркавалася, што ў суботу, 15 траўня, суд Маскоўскага раёну павінен разгледзець справу Любові Каспяровіч, але за цэлы дзень матэрыялы справы з РУУС у суд так і не даставілі, паведамляюць калегі журналісткі.

Hавiны
Фотажурналістку Таццяну Капітонаву арыштавалі на 10 содняў
2021.05.14 16:49

АД, belsat.eu

Стужка навінаў