Праца над аднаўленнем касцёла ў Будславе працягваецца: ужо разабралі частку згарэлага даху


Пасля пажару ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе працягваюцца рамонтныя працы: беларусы збіраюць сродкі на аднаўленне, а на месцы дапамагаюць валанцёры.

Частку згарэлага даху ўжо разабралі.

Валанцёры дапамагаюць разбіраць дах касцёла ў Будславе.
Фота: budslau / Telegram
Разабраны згарэлы дах касцёла ў Будславе.
Фота: budslau / Telegram

13 траўня на месца прыбылі валанцёры–альпіністы, якія дапамагаюць разбіраць завалы на даху.

Разабраны згарэлы дах касцёла ў Будславе.
Фота: budslau / Telegram

Нагадаем, што ў выніку пажару 11 траўня ў Будслаўскім касцёле над цэнтральным нефам быў цалкам знішчаны дах. Але прыхажанам і працаўнікам МНС удалося выратаваць іконы, кнігі і іншыя каштоўныя рэчы. Агонь не закрануў арган і алтар.

Дзяржаўныя органы цалкам забаранілі эксплуатацыю пацярпелага ад пажару будынку. Набажэнствы ў ім пакуль немагчымыя.

Абноўлена
Пажар у Будславе патушаны: гарэў нацыянальны санктуарый, галоўная каталіцкая святыня Беларусі
2021.05.11 10:31

Каталіцкія біскупы заклікалі вернікаў дапамагчы аднавіць касцёл. Аналагічныя заклікі ў сацсетках распаўсюдзілі і вернікі. У выніку на дабрачынныя рахункі беларусы перавялі ўжо Br 297 тысяч.

Hавiны
За дзень беларусы сабралі больш за 40 тысячаў рублёў на аднаўленне касцёла ў Будславе
2021.05.12 16:47
Фота
Як пасля пажару выглядае Будслаўскі касцёл знутры
2021.05.12 12:01
Hавiны
Беларусы вераць, што хутка адбудуюць свой нацыянальны Нотр-Дам
2021.05.11 17:53

АД, belsat.eu

Стужка навінаў