Плату за выезд з Беларусі на машыне ўвядуць з 1-га чэрвеня


granica
Беларуская мяжа.
Фота: «Белсат»

Мясцовы збор за перасячэнне мяжы Беларусі пры выездзе з краіны накіруюць на барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй.

З 1 чэрвеня яго ўвядуць у Гомельскай і Гарадзенскай вобласцях, паведамляе памежны камітэт. Сума збору з транспартных сродкаў не залежыць ад колькасці пасажыраў і складае адну базавую велічыню (29р.). Заплаціць можна будзе непасрэдна пры перасячэнні мяжы.

«У выпадку выплаты збору ў абласны бюджэт не па месцы размяшчэння пункта пропуску, праз які перасякаецца мяжа, збор не з’яўляецца выплачаных», – адзначюць у памежным камітэце.

Пры наяўнасці адпаведных дакументаў збор не трэба аплочваць кіроўцам, якія едуць на пахаванні сваякоў, удзельнікам ВАВ, інвалідам I i II групы, ліквідатарам аварыі на ЧАЭС і тым, хто едзе ў санаторый.

Збор можна аплаціць загадзя ў банку ці на самой мяжы.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў