Беларусь размесціць у Расеі аблігацыі на ₽100 млрд


Беларускія рублі, долары ЗША і еўра. Менск, Беларусь, 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Беларусь размеціць у Расеі аблігацыі на 100 млрд рублёў ($1,35 млрд). Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Ён апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. З дакумента вынікае, што грошы размесцяць у 2021-2023 гадах, піша «Вот Так».

Сродкі, атрыманыя ад размяшчэння каштоўных папер у РФ, будуць залічвацца на рахунак Міністэрства фінансаў Беларусі ў «Газпрамбанку». Паведамляецца, што указ прыняты ў мэтах рэфінансавання знешняга дзяржаўнага доўгу краіны.

Па стане на 1 красавіка, знешні дзярждоўг складаў $ 18,1 млрд. У Мінфіне Беларусі адзначалі, што з пачатку года ён зменшыўся на $ 0,5 млрд. Пры гэтым агульны доўг дзяржавы з пачатку года вырас на 2,7%. Гэта адбылося за кошт унутраных запазычанасцяў.

Нягледзячы на санкцыі ў 2021-м уладам Беларусі ўдалося ўзяць крэдытаў на агульную суму $ 171,5 млн. Іх выдавалі Расея, Кітай, МБРР і ЕБРР. Па старых даўгах з пачатку года Менск заплаціў $ 568,7 млн.

Эканамічны крызіс у Беларусі

25 лютага бягучага года ўрад Беларусі абмежаваў цэны на сацыяльна значныя тавары і некаторыя лекі для вытворцаў, пастаўшчыкоў і прадпрыемстваў гандлю.

Hавiны
Прафілактычныя размовы, спіс нядобранадзейных і звальненні. Як у «Беларусбанку» праходзяць палітычныя чысткі
2021.05.14 11:02

Эканаміст Яраслаў Раманчук у каментары «Вот Так» прагназаваў, што ў гадавым разрэзе інфляцыя можа дасягнуць 20%. Эксперт мяркуе, што да канца 2021-га, калі курс не будуць рэгуляваць уручную, сярэдняя ЗП у Беларусі ў доларавым эквіваленце скараціцца і будзе меншай за $400.

«Вот Так»

Стужка навінаў