280-ы дзень пратэстаў. Суды, аднаўленне касцёлу і новы кіраўнік Партыі БНФ


Супрацьстаянне паміж грамадствам і ўладамі ў Беларусі працягваецца 280 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Другі дзень суда па «справе студэнтаў»

У другі дзень судовага на паседжанні па «справе студэнтаў» падсуднай Яне Арабейцы стала блага. У 20-гадовай дзяўчыны пачаліся праблемы з сэрцам, ёй выклікалі хуткую дапамогу.

Яна Арабейка.
Фота: АВ / Белсат

Адвакат хадайнічаў аб змене меры стрымання, аднак пракурор быў супраць, а суддзя Марына Фёдарава адмовіла ў хадайніцтве і пастанавіла пакінуць падсудную пад вартай.

Гісторыі
«Ён не хацеў стаць другім Ромам Бандарэнкам». Хто такі Арцём Баярскі – стыпендыят фонду Лукашэнкі, якога абвінавацілі ў экстрэмізме
2021.05.15 14:15

Журналісткі «Белсату» застаюцца за кратамі ўжо паўгода

Журналісткі «Белсату» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева застаюцца за кратамі роўна шэсць месяцаў, але чвэрць іх двухгадовага турэмнага тэрміну яшчэ не мінула, бо ён адлічваецца з 20-га, а не з 15 лістапада.

Журналісткі былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. 18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала журналістак двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Нашыя каляжанкі не прызналі сваёй віны і лічаць пераслед помстаю за прафесійную дзейнасць.

Артыкулы
«Галоўная загадка найбліжэйшых месяцаў: якую спецыяльнасць я набуду для рэзюмэ». Аб чым пішуць Каця Андрэева і Даша Чульцова
2021.05.08 14:20

Суд над затрыманай журналісткай Любоўю Каспяровіч не адбыўся

Затрыманая журналістка Tut.by Любоў Каспяровіч застаецца на Акрэсціна да панядзелка. Яна была затрымана 14 траўня каля Дому правасуддзя ў Менску, дзе праходзіў суд па «справе студэнтаў».

Журналістка Любоў Каспяровіч.
Фота: Tut.by

Tut.by паведамляе, што перад затрыманнем Любоў размаўляла з сябрам аднаго з абвінавачаных – выконвала свае прафесійныя абавязкі, рыхтуючы рэпартаж. Неўзабаве яны пабачылі людзей у чорным і кінуліся бегчы ад іх. Аднак журналістка спатыкнулася і ўпала, а амапаўцы кінуліся на яе, – распавялі відавочцы падзей.

Меркавалася, што ў суботу, 15 траўня, суд Маскоўскага раёну павінен разгледзець справу Любові Каспяровіч, але за цэлы дзень матэрыялы справы з РУУС у суд так і не даставілі.

Hавiны
Затрыманым журналістам у Магілёве прысудзілі па 20 содняў арышту
2021.05.15 16:44

Непаўнагадовы палітвязень Мікіта Залатароў больш не можа знаходзіцца адзін у камеры

Палітвязня Мікіту Залатарова, якому толькі 12 траўня споўнілася 17 гадоў, вінавацяць у новай крымінальнай справе – нібы за напад на працаўніка СІЗА.

Дзмітрый Карнееў (злева), Мікіта Залатароў (у цэнтры) і Леанід Кавалёў (справа). Гомель. 22 лютага 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат

У чаканні афармлення працэдуры новага арышту пагаварыць з сынам, а таксама перадаць яму ежу і ваду, бацькам не дазволілі. Мікіта паспеў толькі сказаць ім, што больш не можа цярпець: калі застанецца адзін у камеры – ён не вытрымае.

«Ці ведаюць жонкі, дзеці, маці тых, хто зараз нясе адказнасць за майго сына, што яны забіваюць дзіця?» – пытаецца бацька Мікіты Міхаіл.

Бацькі адзначаюць, што Мікіта выглядае вельмі бледным і схуднелым, а яго самаадчуванне з часу апошняга спаткання відавочна пагоршылася.

Hавiны
Паўла Севярынца паставілі на ўлік як экстрэміста
2021.05.15 11:46

У ДТЗ пад Смаленскам пацярпелі 13 беларусаў

ДТЗ пад Смаленскам.
Фота: МУС Расеі

На трасе М-1 на Смаленшчыне сутыкнуліся фура і мікрааўтобус, які перавозіў пасажыраў з Беларусі.

Праз ДТЗ 13 чалавек былі шпіталізаваныя. Стан дзесяці пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, двое – у цяжкім стане, адзін – у вельмі цяжкім.

«Таварыству беларускай мовы» у Менску адключаюць святло

Адна з найстарэйшых беларускіх арганізацый можа застацца без цэнтральнага офісу ў Менску праз пазыку па арэндзе, паведаміла старшыня арганізацыі Алена Анісім.

Па яе словах, у цэнтральны офіс «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» прыйшлі электрыкі і адлучылі святло.

«Мабыць, дайшла чарга і да ТБМ. Не паспела я напісаць зварот да сяброў і паплечнікаў з просьбай аб дапамозе, як сёння прыйшлі прадстаўніцы з камунальных службаў адключаць наш офіс ад электрычнасці. Ніякія довады аб тым, што мы грамадская арганізацыя, не былі пачутыя», – напісала Анісім.

Разам з пеняй агульная сума запазычанасці ТБМ складае 20 тысяч рублёў.

Меркаванні
Польшча вяртаецца да жыцця. Страцілі мільярды, але выратавалі людзей
2021.05.15 15:50

Праца над аднаўленнем касцёла ў Будславе працягваецца

Пасля пажару ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе працягваюцца рамонтныя працы: беларусы збіраюць сродкі на аднаўленне, а на месцы дапамагаюць валанцёры.

13 траўня на месца прыбылі валанцёры–альпіністы, якія дапамагаюць разбіраць завалы на даху.

Разабраны згарэлы дах касцёла ў Будславе.
Фота: budslau / Telegram
Валанцёры дапамагаюць разбіраць дах касцёла ў Будславе.
Фота: budslau / Telegram

Між тым на аднаўленне касцёлу беларусы перавялі ўжо Br 297 тысяч.

Артыкулы
«Рэвалюцыя культуры супраць хамства». Мастак Анатоль Концуб – пра жыццё і творчасць пасля 9 жніўня
2021.05.15 08:20

У партыі «Беларускі Народны Фронт» з’явіўся новы часовы кіраўнік

Сойм Партыі БНФ прызначыў часовым выканальнікам абавязкаў кіраўніка арганізацыі гарадзенца Вадзіма Саранчукова. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні Партыі БНФ.

Вадзім Саранчукоў.
Фота: novychas.by

Прымаючы абавязкі па часовым выкананні функцыяў кіраўніка арганізацыі, намеснік старшыні Вадзім Саранчукоў сказаў:

«Хачу падкрэсліць, што старшынёй Партыі БНФ цяпер застаецца Рыгор Кастусёў, і мы спадзяемся, ён хутка будзе на волі і будзе мець магчымасць вярнуцца да паўнавартаснага выканання абавязкаў кіраўніка арганізацыі. Новы старшыня партыі можа быць абраны толькі наступным з’ездам партыі. Цяперашняе рашэнне мае выключна тэхнічны характар і скіраванае на забеспячэнне ўстойлівай працы партыі і грамадскага аб’яднання як юрыдычных асобаў».

Сам кіраўнік партыі Рыгор Кастусёў застаецца ў СІЗА КДБ больш за месяц, з 12 красавіка. Яго абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Кастусёву пагражае да 12 гадоў зняволення.

Фота
«Сэлфі з Ведзьмаком». Да заўтра можна паспець на фэст UniCon & GameExpo
2021.05.15 20:14

АД, belsat.eu

Стужка навінаў