Зяленскі: Я не магу зразумець, як можна зарабляць на крыві


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзяліўся меркаваннямі адносна пытання эмбарга на пастаўку нафты з Расеі і вайсковай дапамозе ад краінаў ЕЗ у інтэрв’ю брытанскаму журналісту Клайву Майры. Зяленскі адзначыў, што здзіўлены неадназначнаю пазіцыяй некаторых еўрапейскіх краінаў, якія плоцяць штодня $ 1 мільярд РФ за газ і нафту, чым ускосна падтрымліваюць ваенную агрэсію.

Транспартаванне нафтапрадуктаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: belmir.by

Майры: Еўропа дае 1 мільярд Расеі за газ штодня. Украіне далі матэрыяльную дапамогу вайсковую на 1 мільярд з пачатку вайны. Як вы спраўляецеся з гэтым?

Зяленскі: Мы не разумеем, як можна зарабляць на крыві. На жаль, некаторыя дзяржавы еўрапейскія гэта робяць. Я хачу, каб мы гутарылі і былі адкрытыя. Эмбарга на нафту – гэта ключавы момант і пытанне, блакаваныя Нямеччынай і Вугоршчынай. І разам трэба размаўляць з гэтымі краінамі. Як гэта магчыма, каб у Еўрапейскім Звязе было рознае стаўленне да гэтага пытання.

Аб’ектыў
Эмбарга для Расеі: «Такога кшталту санкцыі не ўжываліся нават у самыя змрочныя гады халоднай вайны»
2022.04.08 23:31

Майры: Як вы абмяркоўваеце мір і сядаеце за стол, каб спыніць вайну?

Зяленскі: Як скончыць вайну? А ёсць шмат варыянтаў у прэзідэнта краіны, якая ваюе, як скончыць вайну? Якія ў нас варыянты? Весці вайну да апошняга ўкраінца, як хочуць некаторыя ў іншых краінах? Ці зрабіць усё мажлівае, каб не страціць дзясяткаў, соцень тысячаў, мільёны людзей? Спыніць трэцюю сусветную! Зрабіць усё, каб Украіна не была зруйнаваная на 100 %. Ні ў кога няма адказу на гэтае пытанне, іначай гэта было б ужо зроблена.

Майры: Вы атрымліваеце неабходную зброю? Відаць, будзе кампанія, якая кранае больш гарадскіх змаганняў, а не так, як гэта было каля Кіева.

Зяленскі: Нам трэба ваяваць сёння, і зброя нам трэба сёння. Мы не можам чакаць, калі тая ці іншая краіна дасць ці прадасць (і такое бывае) зброю. Гэта часам займае дні, тыдні і месяцы. Некаторыя краіны так і не пастанавілі зрабіць гэтага. Калі гаворым пра Брытанію, ЗША, некаторыя еўрапейскія краіны, яны намагаюцца зрабіць усё магчымае. Ці ўсяго стае? Мы лічым, што не. Тут прыярытэт слова «хутчэй», «хутка», «цяпер». Мы ваюем цяпер, а не заўтра і не праз месяц. Хада вайны залежыць ад таго, як хутка мы здабудзем зброю.

Hавiны
У Марыупальскім шпіталі згарэлі жыўцом амаль 50 чалавек. Усяго за месяц блакады загінулі 5 тысяч
2022.04.06 23:01

На пытанне пра лёс і стан Марыупалю Зяленскі адказаў, што Марыупаль зруйнаваны на 90 %. Горад меў 500 000 жыхароў, і ніхто не ведае, колькі людзей там загінула і колькі яшчэ застаецца. Паводле прэзідэнта Украіна, тое, што кажа Расея, – хлусня.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў