У Беларусі прыпыняюць дзейнасць выдавецтваў, якія выдаюць кнігі на беларускай мове


У Беларусі вымушанае спыніць дзейнасць яшчэ адно выдавецтва. З 18 красавіка Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на тры месяцы прыпыняе дзейнасць выдавецтва «Галіяфы». Пра што выдавецтва заявіла на старонцы ў Facebook. «Галіяфы» спецыялізаваліся на выданні беларускамоўнай і перакладной літаратуры. Выдавецтва пачынае тэрміновы распродаж кніг.

XXVІII Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. 20 лютага 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

«У нас застаецца 3 дні, калі нам дазволена гандляваць. На ўсе нашыя выданні робім 20 % зніжкі. Прыходзьце да нас у кнігарню «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 37). Будзем радыя вашай падтрымцы. Праз тры дні праца кнігарні будзе цалкам спыненая. Сябры, 15 гадоў мы радавалі вас сваімі выданнямі. Вельмі спадзяемся, што праз 3 месяцы мы зможам аднавіць працу выдавецтва», – адзначылі «Галіяфы».

Нагадаем, што гэта ўжо не першае паведамленне пра спыненне дзейнасці выдавецтва ў Беларусі. Учора стала вядома аб прыпыненні дзейнасці выдавецтва, якое таксама спецыялізавалася на беларускамоўнай літаратуры, – «Медысонт».

Hавiны
Выдавецтву «Янушкевіч» загадалі вызваліць офіс цягам трох дзён. Ідзе распродаж кніг
2022.03.22 12:24

У сакавіку сёлета без офісу засталося незалежнае выдавецтва «Янушкевіч». Арэндадаўца папрасіў вызваліць памяшканне цягам трох дзён. Выдавецтва, як і «Галіяфы», правяло распродаж літаратуры, які выклікаў вялізныя чэргі ў Менску.

 

Апроч таго, летась органы ДФР блакавалі рахункі выдавецтваў «Кнігазбор» і «Янушкевіч». Кнігі апошняга, у тым ліку пераклад сусветна вядомых твораў пра чарадзея Гары Потэра, у мінулым годзе праходзілі адмысловую экспертызу на наяўнасць прыкметаў экстрэмізму. Бадай сёлета мы можам сказаць, што выдавецтваў у Беларусі сапраўды засталося на 3 дні.

Абноўлена
Выдавецтвам «Кнігазбор» і «Янушкевіч» разблакавалі рахункі праз амаль пяць месяцаў
2021.06.08 18:48

ЗХ belsat.eu

 

Стужка навінаў