Беларусь увяла забарону на заезд аўтатранспарту, зарэгістраванага ў Еўразвязе


З 00:00 суботы, 16 красавіка, уводзіцца забарона на перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюзу ў Беларусь аўтатранспартных сродкаў (аўтамабіляў і цягачоў), зарэгістраваных у ЕЗ. Пра гэта паведамляе Міністэрства транспарту і камунікацыяў.

Пры гэтым прадугледжаны вынятак: забарона не распаўсюджваецца на аўтатранспарт, што накіроўваецца «праз пэўныя пункты пропуску ў спецыяльна ўстаноўленыя месцы для ажыццяўлення грузавых аперацыяў і перачэплівання». Пералік такіх месцаў вызначаюць улады.

Таксама да 23 красавіка абмежаванне не будзе распаўсюджвацца на аўтамабілі, што заехалі на тэрыторыю Беларусі да 16 красавіка 2022 года.

Зарэгістраваныя ў ЕЗ транспартныя сродкі, што перавозяць паштовыя адпраўленні і жывых жывёлінаў, наогул ідуць без абмежаванняў.

Аналітыка
Усе чакалі праблемаў, але не такіх. Як працуе і што прапаноўвае беларуская транспартавая галіна
2022.04.14 09:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў