У Менску завяршаюць ацяпляльны сезон, але не паўсюль


З 16 красавіка ў сталіцы пачнуць адключаць батарэі ў адміністрацыйных будынках і на вытворчасцях, паведамляе тэлеграм-канал Менскага гарвыканкаму.

Завяршыць ацяпляльны сезон для грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў, прамысловых ды іншых аб’ектаў пастанавілі сёння, 15 красавіка, на пасяджэнні Менскага гарвыканкаму. Паводле нормаў, ацяпленне павінна адключацца, калі сярэдняя за содні тэмпература паветра цягам трох дзён запар складае плюс 8 °C і вышэй.

Аднак ацяпленне пакуль пакінуць у дамах, дзіцячых садках, школах і сацыяльных абʼектах. Тэрміны спынення цеплазабеспячэння будуць залежаць ад надворʼя.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў