У Берасці працягваюцца суды ў «карагоднай справе»

У Берасці ў «карагоднай справе» пачалі судзіць яшчэ 14 чалавек. Усяго ў ёй праходзяць больш за 70 асобаў.

«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць

Трэці працэс у «карагоднай справе» пачаўся 15 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну Берасця. Вядзе яго суддзя Іна Клышпач. Да дванаццаці ранейшых абвінавачаных дадаліся Валянціна Жукоўская і Сяргей Наліўка, якіх не паспелі асудзіць у другім дзясятку. Самая вядомая асоба сярод тых, каго судзяць у гэтым працэсе, – 63-гадовая пенсіянерка Алена Гнаўк.

Пенсіянерка Алена Гнаўк у судзе ў «карагоднай справе». Фота: Белсат

Па выніках мінулых двух працэсаў у судзе Ленінскага раёну засудзілі 18 чалавек: людзі атрымалі «хатнюю хімію» і тэрміны ў калоніі.

На судовы працэс зноў не пусцілі незалежных журналістаў і каля 30 асобаў.

Людзі прыйшлі на паседжанне ў «карагоднай справе» ў суд Берасця 15 красавіка. Фота: Белсат

АД, belsat.eu

Hавiны