Грамадскую актывістку Таццяну Гацуру-Яворскую выпусцілі з СІЗА

Таццяна Гацура-Яворская. Фота: Барыс Гарэцкі / Facebook

Грамадскую актывістку Таццяну Гацуру-Яворскую адпусцілі з менскага СІЗА №1 праз 10 дзён знаходжання пад вартай, паведамляе Еўрарадыё. Меру стрымання ёй змянілі, бо адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі.

Абвінавачванне ёй не прадʼяўлялася.

Таццяна – адна з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я не». 5 красавіка, праз некалькі дзён пасля закрыцця выставы яе затрымалі, а ў яе дома правялі ператрус.

Дзве трагедыі: адкрылася выстава, прысвечаная працы медыкаў у 2020 годзе. У менскай прасторы «Месца» адкрылі праект «Машина дышит, а я – нет». 29 сакавіка 2021. Фота: ТК / Белсат

15 красавіка стала вядома, што мужа Таццяны Уладзіміра Яворскага збіраюцца дэпартаваць з Беларусі на 10 гадоў. Пасля гэтай інфармацыі ён зʼехаў з Беларусі ва Украіну.

Мужа праваабаронцы Таццяны Гацуры-Яворскай дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў

Выставу «Машына дыхае, а я – не», прысвечаную беларускім медыкам, усё ж такі адмянілі

АА belsat.eu

Hавiны