Беларусы з ранку выходзяць на вулічныя акцыі ў 250-ы дзень пратэстаў

Нягледзячы на дрэннае надвор’е, 15 красавіка з самога ранку беларусы выходзяць на вулічныя акцыі пратэсту – у 250-ы дзень ад іх пачатку.

Гучна і са сцягамі прайшліся ранішнім маршам жыхары менскіх мікрараёнаў па вуліцы Прытыцкага. Гэтым разам яны выкарыстоўвалі дымавыя шашкі чырвонага, белага і аранжавага колераў.

Жыхары Каменнай Горкі і Кунцаўшчыны выйшлі на акцыю пратэсту. 15 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат
Жыхары Кунцаўшчыны прайшліся маршам па вуліцы Прытыцкага, выкарыстоўвалі дымавыя шашкі. 15 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.

Пратэстоўцы прайшліся па вуліцы Прытыцкага, выкарыстоўвалі дымавыя шашкі чырвонага і белага колераў, машыны сігналілі на знак падтрымання. 15 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат
Жыхары Кунцаўшчыны прайшліся маршам па вуліцы Прытыцкага, выкарыстоўвалі дымавыя шашкі. 15 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат

Таксама жыхары аднаго з менскіх раёнаў нагадалі, што сёння 250-ы дзень пратэстаў, пакінуўшы вялізарны бел-чырвона-белы сцяг з адпаведным надпісам.

Менчукі нагадваюць пра 250-ы дзень пратэстаў.
Фота: чытачы «Белсату»

Жыхары Горадні зранку таксама выйшлі нагадаць, які сёння дзень.

Жыхары Горадні ў 250-ы дзень пратэстаў.
Фота: чытачы «Белсат»

АД, belsat.eu

Стужка навінаў