250-ы дзён пратэстаў. Галоўнае


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 250 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Новы юбілейны дзень пратэстаў беларусы адзначылі маршамі і акцыямі

Жыхары Кунцаўшчыны прайшліся маршам па вуліцы Прытыцкага, выкарыстоўвалі дымавыя шашкі. 15 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат
Жыхары Кунцаўшчыны прайшліся маршам па вуліцы Прытыцкага, выкарыстоўвалі дымавыя шашкі. 15 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат
Жыхары Кунцаўшчыны прайшліся маршам па вуліцы Прытыцкага, выкарыстоўвалі дымавыя шашкі. 15 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат

Фота
Беларусы з ранку выходзяць на вулічныя акцыі ў 250-ы дзень пратэстаў
2021.04.15 11:09

У Берасці працягваюцца суды ў «карагоднай справе»

Пенсіянерка Алена Гнаўк у судзе па «карагоднай справе».
Фота: Белсат

У Берасці ў «карагоднай справе» пачалі судзіць яшчэ 14 чалавек. Усяго ў ёй праходзяць больш за 70 асобаў.

Трэці працэс у «карагоднай справе» пачаўся 15 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну Берасця. Вядзе яго суддзя Іна Клышпач. Да дванаццаці ранейшых абвінавачаных дадаліся Валянціна Жукоўская і Сяргей Наліўка, якіх не паспелі асудзіць у другім дзясятку. Самая вядомая асоба сярод тых, каго судзяць у гэтым працэсе, – 63-гадовая пенсіянерка Алена Гнаўк.

Hавiны
У Берасці працягваюцца суды ў «карагоднай справе»
2021.04.15 12:36

Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Біскуп Алег Буткевіч.
Фота: Сяргей Серабро / wikimedia.org

Ім стаў 49-гадовы біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён самы малады сярод біскупаў – кіраўнікоў беларускіх дыяцэзіяў. Папярэдні старшыня ККББ Тадэвуш Кандрусевіч пакінуў пасаду ў канцы 2020 года ў сувязі з выхадам на пенсію, што адбылося на фоне забароны лукашэнкаўскімі ўладамі вярнуцца ў Беларусь.

Аб’яднаны стачкам стварыў рух для рабочых

Аб’яднанне «Рабочы рух» стварылі працаўнікі, удзельнікі стачкамаў і актывісты розных прадпрыемстваў Беларусі для абароны сваіх правоў ды інтарэсаў. Праз гэтую платформу аб’яднаны стачкам плануе зладзіць агульнабеларускі страйк, распавёў Юрый Рававы, сустаршыня стачкаму «Горадня Азоту».

Каб работнікі маглі камунікаваць паміж сабою, дзяліцца ідэямі і падрыхтавацца да стачкі, запусцілі чат-бот і сайт.

Інтэрв’ю
«Мы не хочам зачыняць заводаў». Стачкамы ствараюць рух, мэта якога – агульнабеларускі страйк
2021.04.15 19:16

Фігуранты «пінскай справы» выступілі з апошнімі словамі

14 фігурантаў «пінскай справы» абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пракурор патрабуе ім ад 5,5 да 6 гадоў пазбаўлення волі і штраф у 530 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі 109 міліцыянтам і чыноўнікам за маральныя пакуты.

Вячаслаў Рагашчук (яму пагражае 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму) у сваім апошнім слове выказаў удзячнасць сваякам: «Усім людзям, якія, нягледзячы на гэтую сітуацыю, не забыліся пра мяне і падтрымлівалі. Вялікі вам дзякуй! Я спадзяюся, што вы [суд] дасце адэкватную і прававую ацэнку ўсім тым супярэчлівым сведчанням супрацоўнікаў міліцыі. Бо вы толькі падумайце! 14 чалавек, з якіх адна жанчына, збілі і запалохалі сотню міліцыянтаў.

Што тычыцца маіх дзеянняў, то думаю, што я зрабіў правільна. Зрабіў бы я па-іншаму, як бы я глядзеў у вочы сваім дзецям і тлумачыў ім, што не дапамог збітым супрацоўнікамі міліцыі людзям? Што тычыцца пазоваў, то прашу зрабіць пацярпелым псіхалагічную экспертызу. Яны наогул усведамляюць, якія пазовы яны нам заяўляюць? Дзе нам узяць гэтыя грошы? Высокі суд, мы, напэўна, сваякі Ілона Маска. У выпадку прызнання судом гэтых сум мне прыйдзецца прадаць кватэру і маёмасць. Я прашу разабрацца вас і прызначыць пакаранне толькі за тое, што я рабіў, а не за тое, што выдумалі некаторыя асобы. Дзякуй».

Hавiны
Фігурант «пінскай справы» ў апошнім слове: «Прашу прызначыць пацярпелым псіхалагічную экспертызу»
2021.04.15 21:54

Грамадскую актывістку Таццяну Гацуру-Яворскую выпусцілі з СІЗА, а яе мужа дэпартавалі

Фота
Выставу «Машына дыхае, а я – не», прысвечаную беларускім медыкам, усё ж такі адмянілі
2021.04.06 12:49

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў