З Марыупалю працягваецца эвакуацыя: выехала 2 тысячы легкавых машынаў


Марыупальскі гарадскі савет паведамляе, што з гораду на 14:00 15 сакавіка выехала ўжо 2 тысячы легкавых машынаў.

Яшчэ 2 тысячы аўтаў стаяць на выездзе з гораду.

Людзі рухаюцца маршрутам Марыупаль – Мангуш – Бярдзянск – Такмак – Васілеўка – Запарожжа, каб атрымаць у выніку неабходную дапамогу.

Абстрэлены Марыупаль, Украіна.
Фота: Polk_Azov / Twitter

Гуманітарны калідор з Марыупалю, што патрапіў пад абстрэл расейскіх вайскоўцаў (у тым ліку снарад трапіў у гарадскую радзільню), адкрыўся днём 14 сакавіка. Горад быў у аблозе два тыдні: туды не маглі даставіць неабходных медыкаментаў, харчоў і вады. Украінскія ўлады казалі, што Марыупаль на мяжы гуманітарнай катастрофы.

Тыя, хто ўжо змог выехаць, атрымалі неабходную дапамогу: харчы, медыкаменты і прадметы першай неабходнасці. Частка людзей застаецца ў Запарожжы, іншыя пастанавілі паехаць далей прыватным маршрутам, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Але дагэтуль канвой з гуманітарнай дапамогай не можа трапіць у сам Марыупаль, дзе застаюцца дзясяткі тысяч чалавек.

Фота
«Кожны раз думаю, што гэта апошні, але ўсё роўна іду». Як валанцёры дапамагаюць уцекачам на львоўскім вакзале
2022.03.15 15:29

АД belsat.eu

Стужка навінаў