Урад забараніў вывозіць з Беларусі грэчку і муку


Улады ў Беларусі забаранілі вывозіць з краіны муку і грэчку. Абмежаванне ўвялі на тры месяцы, гаворыцца ў адпаведнай пастанове Саўміну.

Ілюстрацыйнае фота.
Фота: 015.by

Пастанова Саўміну, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале прадугледжвае забарону на вываз з Беларусі мукі пшаніцы, крупы грэчкі, зерня і гатовых прадуктаў з грэчкі. Прычым абмежаванне закранае не толькі прадукцыю беларускай вытворчасці, але і замежную. Вывозіць нельга як у межах ЕАЭС, гэтак і ў іншыя краіны, за выключэннем аказання гуманітарнай дапамогі.

Аналітыка
Дэфолт – не самае страшнае. Наколькі глыбока на дно расейская эканоміка пацягне за сабой беларускую
2022.03.10 09:00

АУ belsat.eu

Стужка навінаў