У Беларусі выраслі цэны на паліва


«Белнафтахім» паведамляе, што з 15 сакавіка «змяняюцца» цэны на аўтамабільнае паліва. Гэта значыць, што на АЗС цэны вырастуць на 2 капейкі.

Паліва ў Беларусі падаражэе на 2 капейкі 15 сакавіка.

«З улікам росту міжнародных каціровак нафты цана маторнага паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі з 15 сакавіка 2022 года мяняецца», – паведамляе канцэрн.

Аўтабензін АІ-92 будзе каштаваць 2,06 руб., АІ-95 – 2,16 руб., АІ-98 – 2,38 руб., ДП – 2,16 руб.

Летась цана на паліва расла амаль кожны тыдзень, але цэны павялічваліся на 1 капейку. Сёлета рост складае 2 капейкі.

Hавiны
Пелетныя заводы ў Беларусі чакае закрыццё
2022.03.11 20:11

АУ belsat.eu

Стужка навінаў