Страты Расеі і Украіны: 20 дзён вайны ў лічбах


Тысячы загінуўшых салдат і мірных жыхароў, разбураныя масты, дарогі і заводы, коштам у 120 мільярдаў долараў, амаль 3 мільёны бежанцаў. Такія страты нанеслі Украіне расейскія войскі за 20 дзён агрэсіі. Страты Украіны, а таксама цана, якую заплаціць за агрэсію Расея.

Цалкам разбураны жылы дом, пацярпелы ад артылерыйскага абстрэлу. Кіеў, Украіна. 15 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Расейскія вайскоўцы, якія 24 лютага ў 4 раніцы напалі на Украіну, разлічвалі, што вайна будзе доўжыцца ўсяго некалькі дзён. На думку Майкла Хофмана з амерыканскага Цэнтру ваенна-марскога аналізу, расейскае кіраўніцтва лічыла, што ўкраінская армія разваліцца, Кіеў, Запарожжа, Днепр, Адэса загінуць, урад уцячэ, а Крэмль паставіць на чале Украіны сваіх людзей.

У нападзе на Украіну Расея задзейнічала 190 тысяч чалавек – больш, чым у любой іншай вайне ад заканчэння Другой сусветнай. Армія Украіны, хоць і слабей узброеная, налічвае 250 тысяч чалавек. У шэрагі тэрытарыяльнай абароны ўжо ўступіла 100 тысяч.

Толькі за першы тыдзень вайны заходнія краіны перадалі Украіне 17 тысяч процітанкавых комплексаў. Краіны ЕЗ і Злучаныя Штаты пагадзіліся паставіць зброі больш чым на 1 мільярд долараў.

План Расеі праваліўся. За дваццаць дзён баёў расейская армія спынілася пад Кіевам, Чарнігавам і Харкавам. Больш за ўсё ёй удалося прасунуцца на поўдні – захапіць Херсон, Запарожскую АЭС і акружыць Марыупаль. Расейскае войска па-ранейшаму спрабуе наступаць – павольна, пры дапамозе артабстрэлаў і бамбаванняў.

За 20 дзён вайны Расея страціла 13,5 тысяч жаўнераў забітымі – паведамляе Генштаб Украіны. Гэта ў паўтара разы больш, чым у двух чачэнскіх войнах разам узятых і амаль столькі ж, колькі СССР страціў за 10 гадоў у Афганістане. У баях загінулі 1300 украінскіх салдат – заявіў 12 сакавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Вашынгтон прадставіў больш сціплыя ацэнкі расейскіх стратаў. У каментары CNBC амерыканскія чыноўнікі ацанілі іх у 4–6 тысяч забітых. Страты Украіны маглі скласці ад 2 да 4 тысяч забітых салдат. Расея агучыла спісы выбыўшых толькі аднойчы – 2 сакавіка. Загінула 498 расейскіх вайскоўцаў – заявіў прадстаўнік Мінабароны Ігар Канашэнкаў.

За 20 дзён вайны Расея выпусціла па Украіне больш за 900 ракет розных тыпаў – заявіў Пентагон. Крылатых ракет з іх было 395 – паведаміў галоўнакамандуючы ўкраінскай арміі Валер Залужны. У год Расея можа вырабіць да 180 ракет такога тыпу – лічаць эксперты брытанскага Royal United Services Institute.

Амаль тры мільёны чалавек – столькі ўцекачоў пакінулі Украіну з 24 лютага, заяўляе ААН. Больш за ўсё ўкраінскіх грамадзян прыехала ў Польшчу, Румынію і Малдову.

Фота
Як жыве ўкраінская сталіца на 20-ы дзень вайны
2022.03.15 19:35

З моманту нападу Расеі на Украіну, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, пацвердзіла гібель 630 мірных жыхароў, у тым ліку 46 дзяцей. Паранена больш за 1125 мірных жыхароў. Загінулі 5 журналістаў, яшчэ 30 атрымалі раненні.

Аднак страты сярод мірнага насельніцтва могуць быць значна вышэй. Улады абложанага Марыупалю сцвярджаюць, што ад расейскіх абстрэлаў ужо загінулі больш за 2 тысячы чалавек.

120 мільярдаў долараў – у столькі Мінэканомікі ацаніла кошт знішчанай інфраструктуры Украіны. Паводле ацэнак міністра фінансаў, ВУП Украіны ў гэтым годзе можа зваліцца на 30 % –50 % або на 70 мільярдаў долараў.

Краіны Захаду, якія прадстаўляюць больш за палову сусветнага ВУП, увялі супраць Расеі нябачаныя раней санкцыі. За тры тыдні ў санкцыйных спісах Еўразвязу, ЗША, Швейцарыі, Вялікай Брытаніі, Канады, Японіі і Аўстраліі апынуліся 3 257 чалавек і 379 арганізацыяў.

ЕС и США заморозили резервы России в иностранной валюте, закрыли небо для российских самолетов, арестовали имущество олигархов. США отказалось покупать российскую нефть и газ, а ЕС пообещал сократить их закупки в три раза. Кроме того, ЕС прекратил покупать российскую сталь. Более 380 мировых компаний покинули россию – от ресторанов McDonalds до лидеров мировой хайтек-индустрии.

Паводле ацэнак Оксфардскага інстытуту энергетычных даследаванняў, санкцыі, уведзеныя Захадам у адказ на агрэсію супраць Украіны, пазбавяць Расею да 20 адсоткаў ВУП.

Аляксандр Папко / ІР, «Белсат»

Стужка навінаў