Прайшоў суд над Марынай Аўсяннікавай, якая выйшла з антываенным плакатам у жывым эфіры


Рэдактара расейскага «Першага канала», галоўнага дзяржтэлеканалу краіны, Марыну Аўсяннікаву аштрафавалі за арганізацыю няўзгодненага публічнага мерапрыемства. Напярэдадні вечарам яна на некалькі секунд з’явілася ў студыі падчас эфіру праграмы «Время» з антываенным плакатам у руках.

Цяпер у тэлецэнтры «Астанкіна» на ўваходзе старанна даглядаюць кожнага супрацоўніка. На гэтым фоне прыходзяць паведамленні аб тым, што вядучыя супрацоўнікі дзяржаўных тэлеканалаў звальняюцца і пакідаюць краіну.

Некалькі секунд праўды ў эфіры галоўнага рэсурсу дзяржпрапаганды. Так напярэдадні выглядаў эфір праграмы «Время» на расейскім першым канале. Студыя стала пратэстнай пляцоўкай.

«Спыніце вайну! Спыніце вайну!», – крычыць супрацоўніца «Першага канала» у жывым эфіры.

У Крамлі не сталі акцэнтаваць увагу на антываеннай рыторыцы, прэс-сакратар Пуціна назваў гэтыя дзеянні простым хуліганствам. Затое ў Дзярждуме не асабліва выбіралі выразы.

Цалкам матэрыял Марка Падбярэзіна чытайце ў арыгінале тут.

Hавiны
Марыну Аўсяннікаву, якую судзяць за пікет у эфіры «Первого канала», абараняе беларускі адвакат
2022.03.15 17:33
Аналітыка
Учынак, падрыхтоўка перавароту ці метадычка Суркова? Ацэнкі акцыі Марыны Аўсяннікавай у эфіры «Первого канала»
2022.03.15 13:12

Белсат / ІР

Стужка навінаў