Лукашэнка сустрэўся з працаўнікамі КДБ і распавядаў пра гібрыдную вайну супраць яго


Аляксандр Лукашэнка сабраў на нараду кіраўнікоў органаў дзяржбяспекі. Паводле словаў Лукашэнкі, ён сабраў сілавікоў на «сур’ёзную, мужчынскую размову».

Лукашэнка падчас сустрэчы з сілавікамі.
Фота: president.gov.by

Паводле Лукашэнкі, сітуацыя вакол Беларусі, вяршыня айсбергу. Ён заявіў, што гібрыдная вайна супраць яго працягваецца, а таксама абвінаваціў Польшчу, Літву, Украіну, ЗША і Нямеччыну ў падрыхтоўцы і фінансаванні тэрактаў.

«Гэта толькі вяршыня айсбергу. Менавіта вы ведаеце глыбіню і выварат усіх сродкаў і метадаў уздзеяння, накіраваных на нас. Такіх як інспіраванне дзяржаўнага перавароту, арганізацыя тэрарыстычных актаў, акцыяў запалохвання насельніцтва, правядзенне агрэсіўнай інфармацыйнай вайны, спробы разбурыць эканоміку».

Закрануў Лукашэнкі і кібератакі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў і органаў. На ягоную думку, гэта падобна да біялагічнай зброі, і яшчэ нават больш магутней.

Асобным момантам Лукашэнка вылучыў экстрэмізм і тэрарызм, якім нібыта напоўненая цяпер краіна.

«Распрацаваны экстрэмісцкай арганізацыяй так званы план «Перамога» прадугледжваў арганізацыю серыі тэрактаў на тэрыторыі краіны, што стала б падставай для сацыяльнага выбуху. Сёй-той за мяжой не хаваў, што такім магла б паслужыць правакацыя з гібеллю людзей, гэта для іх увогуле быў бы падарунак, святароў ці іншай «сакральнай ахвяры». Ад гэтых ідэяў яны не адмаўляюцца і сёння».

Перакананы Лукашэнка, што санкцыі не стануць праблемай для краіны.

«Санкцыі ўзбудзяць народ, узрушаць, і яны потым сядуць на гэтага каня – мушу сказаць, што нічога з гэтага не атрымаецца. Вы гэта разумееце. Хутка зразумеюць і простыя грамадзяне […] Мы не вырабляем тую прадукцыю, якую немагчыма прадаць на рынках, дапусцім, Расеі і Кітаю».

«Нарэшце ў кіраўніцтва Расеі, ды і ва ўсіх расейцаў, сфармавалася цвёрдае разуменне, што мы павінныя быць разам, што Беларусь гэтак жа патрэбная Расеі, як патрэбная нам велізарная Расея».

Артыкулы
Затрыманых на антываенных акцыях збівалі, катавалі і залівалі газам
2022.03.15 11:56

АУ belsat.eu

Стужка навінаў