Беларускія банкі ўвялі жорсткія абмежаванні аперацыяў з валютай


У Беларусі некаторыя банкі ўвялі ліміты на аперацыі па картах у Беларусі і за мяжой. У прыватнасці такія захады ўвялі «Белаграпрамбанк» і «Прыёрбанк».

Ілюстрацыйнае фота.
Фота: Белсат

Па картках «Белаграпрамбанку» у беларускіх рублях ліміт на ажыццяўленне расходных аперацый у замежнай валюце ўстаноўлены ў памеры не больш за 100 долараў ЗША ў эквіваленце ў месяц з адной карты. Такім чынам карыстальнікі карт «Белаграпрамбанку» за месяц могуць зняць з карты не больш за 100 долараў у эквіваленце, калі аперацыя будзе пералічвацца ў замежнай валюце. Абмежаванне ўвялі і пры аплаце ў інтэрнэт-крамах, пераводах. З карт, намінаваных у замежнай валюце, можна зняць не больш за 100 долараў у месяц, абмежаванні не датычацца безнаяўных аперацый.

За мяжой з карт у беларускіх рублях і валюце можна зняць не больш за 100 долараў за месяц. Безнаяўныя аперацыі здзяйсняюцца без абмежаванняў.

Асобы, якія захоўваюць валютныя зберажэнні ў «Прыёрбанку» змогуць атрымаць свае грошы толькі на 14-ы дзень пасля афармлення замовы, паведамляе прэс-служба банка. За адзін раз можна максімальна зняць не больш за 3000 долараў.

Hавiны
Самы глыбокі крызіс у гісторыі. Эканаміст Крук зрабіў прагноз аб лёсе беларускай эканомікі
2022.03.12 13:12

АУ belsat.eu

Стужка навінаў