З акторамі «Калыханкі» не працягнуць кантрактаў


Шэраг актораў з дзіцячай тэлепраграмы «Калыханка» застанецца без працы. Працадаўца не працягне кантракту з Аленай Гіронак, Сяргеям Жбанковым, Эміліяй Пранскуце і Веранікай Пляшкевіч, паведамляе радыё «Свабода».

Тэрмін дамоваў з акторамі Аленай Гіронак, Сяргеям Жбанковым, Эміліяй Пранскуце і Веранікай Пляшкевіч заканчваецца 1 красавіка. Але кіраўніцтва дзіцячай тэлепраграмы «Калыханка» не працягне з імі кантрактаў. Афіцыйная прычына – змена канцэпцыі праграмы.

Акторку Алену Гіронак, выканаўцу галоўнай ролі ў фільме «Купала», некалькі разоў затрымлівалі на акцыі пратэсту. Жорсткае затрыманне было 26 кастрычніка, а ў снежні 2020 года акторку аштрафавалі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў