У Беларусі пачалася вакцынацыя кітайскай вакцынай супраць каронавіруса


39-я паліклініка ў Менску стала першай установай, у якой пачалі рабіць вакцынацыю супраць каронавіруса кітайскаю прышчэпкай SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell). Прэпарат з Паднябеснай кампаніі «Sinopharm» каля двух тыдняў праходзіў лабараторны кантроль, паведамляе Мінздароўя.

У лютым Беларусь атрымала 100 тысяч дозаў вакцыны з Кітаю SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated, кампаніі «Sinopharm». Сёння прышчэпкі зрабілі першым пацыентам у сталічнай 39-й паліклініцы. Вакцыну атрымаюць медыкі, педагогі, сацыяльныя работнікі.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч распавёў, што цяпер абмяркоўваюць пытанне лакалізацыі вытворчасці кітайскай вакцыны ў нашай краіне. Магчыма, гэта адбудзецца на базе Індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Аб’ектыў
У Беларусі прывілі 0,001 % насельніцтва
2021.02.22 22:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў