Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Ігара Банцэра і Юлію Бодак


Праваабаронцы прызналі палітвязнямі жыхарку Берасця Юлію Бодак (абвінавачаная паводле ч.2 арт. 339 КК) і гарадзенца Ігара Банцэра (абвінавачаны паводле ч.1 арт. 339 КК) палітычнымі вязнямі, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы выступілі з супольнай заявай, уякой агучылі, што лічаць пазбаўленне волі Юліі Бодак і Ігара Банцара палітычна матываваным, а саміх Юлію Бодак і Ігара Банцара палітычнымі зняволенымі.

Юлія Бодак.
Фота: prisoners.spring96.org

Жыхарку Берасця Юлію Бодак прызналі вінаватай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 339 КК («Хуліганства»). Цяпер яна знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Гарадзенца Ігара Банцэра затрымалі за перформанс у выглядзе танцу без штаноў перад машынай міліцыі. Музыку абвінавацілі ў здзяйсненні хуліганства – ч.1 арт. 339 КК.

Ігар Банцэр
Фота: Facebook Игорь Банцер

Праваабаронцы патрабуюць вызвалення вязняў і спыненне крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх.

У Беларусі на 15 сакавіка 287 палітвязняў.

Hавiны
Ігар Лосік спыніў галадаванне, Ігар Банцэр і Зміцер Фурманаў – працягваюць
2021.03.15 19:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў