Працаўнікі КДБ прыйшлі з ператрусам да 95-гадовай бабулі журналіста


У справе журналіста Дзяніса Івашына сілавікі працягваюць ператрусы ў дамах ягоных родных. Жонка Дзяніса Вольга Івашына распавяла, што да 95-гадовай хворай бабулі Дзяніса прыйшлі з ператрусам працаўнікі КДБ. Пра гэта піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фота: Дзяніс Івашын / Facebook

Журналіста-расследавальніка сайту «InformNapalm» і аўтара выдання «Новы час» Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка. Працаўнікі КДБ зладзілі ператрус у ягоным доме, пасля адбыўся ператрус у ягоных бацькоў, якія жывуць каля Горадні. Цяпер сілавікі наведаліся да хворай 95-гадовай бабулі журналіста. У пастанове на ператрусы пазначаны артыкул за распаўсюд асабістай інфармацыі.

Сілавікоў цікавяць носьбіты інфармацыі журналіста (тэлефоны, ноўтбукі, камп’ютары), сім-карты, банкаўскія карты, кнігі, нататнікі, запісы, грошы. Таксама працаўнікі КДБ вымаюць сцяжкі, значкі, візітоўкі ды іншыя дробныя рэчы.

Hавiны
Журналіст Дзяніс Івашын затрыманы ў межах крымінальнай справы
2021.03.13 09:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў