Пад Крупкамі сутыкнуліся і загарэліся мікрааўтобус і грузавік. Кіроўцы загінулі


ДТЗ пад Крупкамі, дзе загінулі два кіроўцы. Скрыншот з відэа МУС

Сёння каля 07.00 на 465-м кіламетры трасы M-1/Е-30 Берасце – Менск – мяжа Расеі сутыкнуліся мікрааўтобус і грузавік. Кіроўцы загінулі, паведамляе МУС.

ДТЗ адбылося недалёка ад Крупак. Паводле папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы віцяблянін рухаўся на мікрааўтобусе «Mercedes Sprinter» у бок Менску, заснуў за стырном і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавіком «Mercedes» Atego, якім кіраваў 44-гадовы жыхар Старых Дарог.

Аўтамабілі загарэліся, а іх кіроўцы загінулі. Цяпер на месцы здарэння працуюць адмыслоўцы ДАІ, МНС, следчыя і эксперты.

ДАІ рэкамендуе не садзіцца за стырно ў стомленым стане і карыстацца пляцоўкамі для адпачынку, калі хочацца спаць.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў