Ігар Лосік спыніў галадаванне, Ігар Банцэр і Зміцер Фурманаў – працягваюць


Стваральнік Telegram-канала @belamova Ігар Лосік абвесціў сухую галадоўку з 11 сакавіка. Сёння стала вядома, што палітвязень спыніў акцыю пратэсту і цяпер знаходзіцца ў карцары.

Ігорь Лосік спыніў сухое галадаванне. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў карцары, куды яго адправілі на 5 содняў за аб’яву гадаванне.

Падставай для акцыі пратэсту стала новае абвінавачванне Ігару Лосіку. 11 сакавіка палітвязень на знак пратэсту спрабаваў парэзаць сабе жылы і распачаў галадаванне.

З 3 сакавіка трымае сухое галадаванне Ігар Банцэр.

Ігар Банцэр
Фота: Facebook Игорь Банцер

«Ён жывы і рашучы». Працягвае галадаваць«, – распавёў адвакат Аляксандр Бірылаў.

Ігара Банцэра гвалтоўна не кормяць, часам мераюць або спрабуюць мераць ціск.

З 11 сакавіка галадаванне распачаў гарадзенскі палітвязень Дзмітрый Фурманаў.

Hавiны
Катаванні палітвязняў. Фурманаў абвесціў галадаванне, Лосік і Пятрухін спрабавалі перарэзаць жылы
2021.03.11 21:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў