Гальшанскага «тэрарыста» Івана Вярбіцкага асудзілі на 8 гадоў калоніі

Падбухторванне да акту тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў – паводле такіх абвінавачанняў у судзе Смаргонскага раёну вынеслі прысуд жыхару Гальшанаў Івану Вярбіцкаму. Абвінавачаны не прызнаў віны і сказаў, што дыскусія ў сеціве была жартоўнай і не мела дачынення да рэальнага жыцця, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Івана Вярбіцкага прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 289 КК («Падбухторванне да акту тэрарызму»), за што суддзя прысудзіла яму 8 гадоў калоніі. І два месяцы калоніі – паводле ч. 1 арт. 377 КК («Знішчэнне пастановы на ператрус»). Канчатковае пакаранне – 8 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, Вярбіцкага вінавацілі ў і незаконным захоўванні зброі, але паводле гэтага артыкулу яго апраўдалі.

Гальшанскі «тэрарыст» прызнаў віну толькі ў пашкоджанні пастановы на вобшук.

Іван Вярбіцкі. Фота: «Рэгіянальная газета».

Пракуратура Ашмянскага раёну паведамляла, што 14 кастрычніка 2020 года «з мэтай дэстабілізацыі грамадскага парадку грамадзянін размясціў у адной з групаў Telegram-каналу тэкставыя паведамленні, у якіх утрымліваліся заклікі да пашкоджання кактэйлямі Молатава будынку КДБ і падпалу пракуратуры Ашмянскага раёну».

На гэта Іван Вярбіцкі сказаў, што трэба разумець мяжу паміж рэчаіснасцю і віртуальным жыццём. Паводле яго, дыскусія ў тэлеграм-каналах была абсалютна жартоўнай і не мела дачынення да рэальнага жыцця. Вярбіцкі прызнаўся, што часта займаўся «тролінгам». І падчас суда запрапанаваў завесці крымінальную справу супраць дзяржаўнага абвінаваўцы Сяргея Кавальчука.

Справу разглядала суддзя Людміла Пятрова, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Сяргей Кавальчук.

«Мы ўбачым яшчэ шмат страшнага. І цікавага». Журналісты абмяркоўваюць апошнія злівы ў Telegram

СК belsat.eu

 

Hавiны