«ByPol»: МУС і Міністэрства абароны супольна выступяць супраць грамадзянаў 25 сакавіка


Ініцыятыва «ByPol» апублікавала зварот МУС да міністра абароны Віктара Хрэніна, у якім вядзецца пра прыцягненне войска да сілавых дзеянняў супраць мірных грамадзянаў.

Міністр унутраных справаў звярнуўся да міністра абароны з лістом, у якім вядзецца пра тое, што ўзброеныя сілы краіны будуць прыцягвацца для папярэджання і перадухілення масавых беспарадкаў. Паводле МУС, цяпер у краіне высокая рызыка закалотаў, таму міліцыянты просяць прыцягнуць 3725 вайскоўцаў для забеспячэння парадку. Міністэрства ўнутраных справаў просіць накіраваць на Берасцейшчыну 570 вайскоўцаў, на Віцебшчыну – 270, у Гомельскую вобласць – 600, Гарадзенскую – 350, на Магілёўшчыну – 300 і ў Менскую вобласць – 275. Найбольшая колькасць вайскоўцаў, паводле МУС, неабходная ў Менску – 1360.

Ліст міністра ўнутраных справаў міністру абароны.
Фота: t.me/ByPol

«ByPol» пацвярджае сапраўднасць дакументу. Ініцыятыва таксама паведамляе, што МУС і Міністэрства абароны ўжо распачалі маштабныя вучэнні, каб здушаць вулічныя акцыі на Дзень Волі.

Марш супраць тэрору ў Менску.
Фота: ТК / Белсат

25 сакавіка ўзброеныя сілы ў поўнай баявой амуніцыі будуць выкарыстоўвацца для аховы адміністрацыйных будынкаў. Міліцыянты ў гэты час будуць займацца сілавым разгонам мірных дэманстрантаў. Акцыі на Дзень Волі будуць несанкцыянаваныя. Чыноўнікам забаранілі даваць дазволы на правядзенне мерапрыемстваў.

11 сакавіка Лукашэнка падчас прызначэння на пасады генералаў запатрабаваў ад іх быць гатовымі весці вайну ўнутры краіны.

Размова
Юрый Губарэвіч: Калі 25 сакавіка людзі не выйдуць – не значыць, што супраціў знік
2021.03.10 21:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў