219 дзён пратэстаў. МУС просіць дапамогі ў арміі на барацьбу з народам


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца. «Белсат» падводзіць вынікі 219-га дня.

Ігар Лосік спыніў галадаванне, Ігар Банцэр і Дзмітрый Фурманаў – не

Стваральнік Telegram-каналу @belamova Ігар Лосік, які 11 сакавіка абвесціў сухую галадоўку, спыніў гэтую акцыю пратэсту. Палітвязень застаецца ў карцары, куды яго адправілі на 5 содняў за абвяшчэнне галадоўкі.

Лосік спыніў галадоўку, Салановіча адлічылі, на АЭС застрэліўся жаўнер. Беларусь пратэстуе 170 дзён
Партрэт Ігара Лосіка. Студзень 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Падставай для пратэсту стала новае абвінавачанне, выстаўленае Ігару Лосіку. 11 сакавіка палітвязень спрабаваў парэзаць сабе жылы і распачаў галадаванне.

З 3 сакавіка галадуе насуха Ігар Банцэр.

«Ён жывы і рашучы. Працягвае галадаваць», – распавёў адвакат Аляксандр Бірылаў.

Ігара Банцэра не кормяць сілком, часам мераюць або спрабуюць мераць ціск.

Сёння праваабаронцы прызналі Ігара Банцэра палітычным зняволеным.

Ігар Банцэр.
Фота: Facebook Игорь Банцер

З 11 сакавіка галадуе гарадзенскі палітвязень Дзмітрый Фурманаў.

Дзмітрый Фурманаў.
Фота: «Тэлеграм» Фурманава

Апеляцыйную скаргу журналістак «Белсату» разгледзяць у красавіку

Апеляцыйную скаргу журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай разгледзяць 23 красавіка а 10-й гадзіне ў Менскім гарадскім судзе.

Чацвёрты дзень суда над журналісткамі «Белсату». Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд. Іх пакаралі двума гадамі ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова застаюцца за кратамі ўжо 120 дзён. Цяпер журналісткі ў СІЗА № 1. Каб падтрымаць дзяўчат, можна напісаць ім ліст.

Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай (Андрэевай), Дар’і Дзмітрыеўне Чульцовай

СІЗА № 1

вул. Валадарскага 2

220030 Менск

Hавiны
Апеляцыйную скаргу Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай разгледзяць у красавіку
2021.03.15 18:21

Адваката Зікрацкага выклікалі на пераатэстацыю

Сяргей Зікрацкі – адзін з найлепшых беларускіх адвакатаў, які спецыялізуецца на аўтарскім, карпаратыўным праве, інтэлектуальнай уласнасці. Апошнім часам ён выступаў абаронцам і ў палітычна матываваных справах, у тым ліку ў працэсах над журналістамі. Гэтак, менавіта Зікрацкі абараняў нашую каляжанку Кацярыну Андрэеву, якой прысудзілі два гады пазбаўлення волі, і партал TUT.by, калі яго пазбаўлялі статусу СМІ. Таксама Сяргей – адвакат працаўнікоў Прэс-клубу, якіх падазраюць у нясплаце падаткаў.

Адваката Сяргея Зікрацкага выклікаюць на пераатэстацыю, якая адбудзецца 24 сакавіка, паведамляе TUT.by.

Адвакат Сяргей Зікрацкі падчас суда над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. 9 лютага 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

За апошнія месяцы свае ліцэнзіі страцілі адвакаты Марыі Калеснікавай Аляксандр Пыльчанка і Людміла Казак. Да таго ж, пазбаўленыя ліцэнзіі Канстанцін Міхель, Міхаіл Кірылюк, Максім Конан і Уладзімір Сазанчук, які абараняе Міколу Статкевіча, блогера Змітра Казлова (Шэры Кот) ды быў адным з адвакатаў Кацярыны Андрэевай.

МУС і Мінабароны супольна выступяць супраць грамадзянаў 25 сакавіка

Ініцыятыва «ByPol» апублікавала зварот МУС да міністра абароны Віктара Хрэніна, у якім вядзецца пра прыцягненне войска да сілавых дзеянняў супраць мірных грамадзянаў.

Міністр унутраных справаў звярнулася да міністра абароны з лістом, у якім вядзецца пра тое, што ўзброеныя сілы краіны будуць прыцягвацца для папярэджання і перадухілення масавых беспарадкаў. Паводле МУС, цяпер у краіне высокая рызыка закалотаў, таму міліцыянты просяць прыцягнуць 3725 вайскоўцаў для забеспячэння парадку. Міністэрства ўнутраных справаў просіць накіраваць на Берасцейшчыну 570 вайскоўцаў, на Віцебшчыну – 270, у Гомельскую вобласць – 600, Гарадзенскую – 350, на Магілёўшчыну – 300 і ў Менскую вобласць – 275. Найбольшая колькасць вайскоўцаў, паводле МУС, неабходная ў Менску – 1360.

Ліст МУС да Міністра абароны.
Фота: t.me/By_Pol
Hавiны
«ByPol»: МУС і Міністэрства абароны супольна выступяць супраць грамадзянаў 25 сакавіка
2021.03.15 16:18

За допіс у сацсетках – больш за 8 гадоў турмы

Падбухторванне да акту тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў – паводле такіх абвінавачанняў у судзе Смаргонскага раёну вынеслі прысуд жыхару Гальшанаў Івану Вярбіцкаму. Абвінавачаны не прызнаў віны і сказаў, што дыскусія ў сеціве была жартоўнай і не мела дачынення да рэальнага жыцця, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Іван Вярбіцкі.
Фота: «Рэгіянальная газета».

Івана Вярбіцкага прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 289 КК («Падбухторванне да акту тэрарызму»), за што суддзя прысудзіла яму 8 гадоў калоніі. І два месяцы калоніі – паводле ч. 1 арт. 377 КК («Знішчэнне пастановы на ператрус»). Канчатковае пакаранне – 8 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, Вярбіцкага вінавацілі ў і незаконным захоўванні зброі, але паводле гэтага артыкулу яго апраўдалі.

Hавiны
Гальшанскага «тэрарыста» Івана Вярбіцкага асудзілі на 8 гадоў калоніі
2021.03.15 18:41

Улады распачалі рыхтаваць новую Канстытуцыю

Сёння пачала сваю працу канстытуцыйная камісія. Яна будзе рыхтаваць змены ў Канстытуцыю, паведамляе Sb.by.

Спіс чальцоў камісіі апублікаваў тэлеграм-канал «Пул первого». У яе складзе – старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, ягоная намесніца Наталля Карповіч, старшыні палатаў беларускага парламенту Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, дэпутат Ігар Марзалюк, кіраўнік круглага стала дэмакратычных сілаў Юрый Васкрасенскі, праўладны палітолаг Аляксандр Шпакоўскі. Усяго ў камісіі – 34 чалавекі.

Улады анансавалі, што ў паўнамоцтвах камісіі будзе выпрацоўванне канкрэтных палажэнняў новай Канстытуцыі. Сцвярджалі, што магчымасць унесці прапановы будуць мець і простыя грамадзяне.

Падчас Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што праект новай Канстытуцыі вынесуць на рэферэндум ужо ў пачатку наступнага года.

Аб’ектыў
Кіраўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі заклікаў да страйку са Дня Волі
2021.03.15 22:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў