16 сакавіка павялічваюцца кошты на аўтамабільнае паліва

З 16 сакавіка паліва на АЗС у Беларусі падаражэе. Традыцыйна кошты вырастуць на адну капейку, паведамляе «Белнафтахім».

Канцэрн «Белнафтахім» інфармуе, што з 16 сакавіка вырастуць кошты на аўтамабільнае паліва. Цяпер кошт аднаго літра бензіну АІ-92 складзе 1,77 руб., АІ-95 – 1,87 руб., АІ-98 – 2,09 руб., ДТ – 1,87 руб.

Рост коштаў, паводле канцэрну, абумоўлены ростам коштаў на сыравіну. «Белнафтахім» штотыдзень павялічвае кошты на паліва на капейку за літр. З пачатку года кошты на паліва выраслі на 3,3 %.

Ізноў на нафтагазавай іголцы Расеі?

 

СК belsat.eu

Hавiны