Украінская чыгунка спыняе перавоз беларускіх калійных угнаенняў


Украіна спыняе транзіт мінеральных угнаенняў «Беларуськалію» і «Беларускай калійнай кампаніі» чыгункаю з 16 лютага.

Забарона на перавоз распаўсюджваецца на ўсіх атрымальнікаў у Славакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Польшчы, Чэхіі, Румыніі, краінах СНД і Балтыі, паведамляе сайт Украінскай чыгункі.

Транзіт спыняецца на нявызначаны час – да адмены забароны.

У 2021 г. з Беларусі праз Украінскую чыгунку перавезлі 11,8 млн т грузаў для далейшага транзіту, піша радыё «Свабода» са спасылкай на АТ «Укразалізниця». З іх 693 тыс. т склалі калійныя ўгнаенні, у тым ліку 270 тыс. т з іх для ўкраінскіх прадпрыемстваў.

Аб’ектыў
Літва спыняе транзіт беларускага калію
2022.01.12 21:57

Паводле Украінскай чыгункі, транзітны аб’ём калійных угнаенняў у Турэччыну летась склаў 220 тыс. т (62 %), у Вугоршчыну – 64 тыс. т (18 %), Польшчу – 45 тыс. т (13 %), Румынію – 8 тыс. т (2 %).

Пры гэтым, паводле АТ «Укразалізниця», праз марскія парты Украіны цягам 2021 г. перавезлі 281 тыс. беларускіх калійных угнаенняў.

З 1 лютага перавоз беларускіх калійных угнаенняў праз сваю тэрыторыю спыніла Літва.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў