Маргарыту Ляўчук і Андрэя Павука абвесцілі ў вышук


Пра абвестку ў вышук оперная спявачка паведаміла ў сваім Instagram, далучыўшы адпаведны скрыншот з сайту МУС РБ.

Абвестка аб вышуку Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука. Выява: МУС

«ВНИМАНИЕ, РОЗЫСК‼️ Разысківаюцца лідзеры асоба апаснай арганізованнай музыкальнай групіроўкі «Красная Зелень». Просьба к гражданам, немедленна званіць 102 і сказаць, чтоб загуглілі там дату маіво раждзенія і напісалі правільнае чысло. Жызнь змагарам, хрэн мусарам», – так пракаментавала Маргарыта абвестку пра вышук у сваім акаўнце.

МУС шукае Ляўчук, каб пакараць за «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК РБ), а Павука яшчэ за «Абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ), і за «Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» (ч. 3 арт. 203.1 КК РБ), якая прадугледжвае павышаную крымінальную адказнасць за дзеянні, учыненыя ў адносінах асобы або яе блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку.

Андрэй Павук – блогер і актывіст з пасёлка Акцябрскі (колішняя Рудабелка). Стаў вядомы, калі ў 2012 годзе спрадзюсаваў песню-мем «Я из деревни». Звяртаўся да мясцовых уладаў з розных нагодаў і наконт розных мясцовых праблемаў, у тым ліку з прычыны ягонага звальнення і немагчымасці ўладкавацца на працу нават прыбіральнікам. Завёў відэаблог «Рудабельская паказуха» і стварыў сатырычны праект «Чырвоная Зелень».

Маргарыта Ляўчук – беларуская оперная спявачка. Удзельнічала ў перадвыбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. У сувязі з пераследам у Беларусі, пасля гастроляў у Літве ўвосень 2020 года была вымушаная застацца там. Удзельніца сатырычнага праекту «Чырвоная Зелень».

Hавiны
Маргарыта Ляўчук запісала кавер на песню «Пераменаў»
2021.10.31 21:15

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў