BySol эвакуяваў блогера Gypsynkov з Беларусі


Пра эвакуацыю блогера напісаў кіраўнік фонду салідарнасці «BySol» Андрэй Стрыжак у сваім Faceook.

«Яго жарты зноў зможам чуць мы ўсе, а не толькі яго сукамернікі. Што не можа не цешыць», – дадаў Стрыжак.

Сілавікі затрымалі блогера Gypsynkov 28га студзеня, пазней у тэлеграм-канале сілавікоў з’явілся відэа, дзе спадар прызнаваўся ва ўдзелах у мітынгах. Блогер у сваім Twitter мае больш за 10 тысячаў падпісчыкаў і вядомы жартаўлівымі допісамі.

Каб атрымаць дапамогу ў эвакуацыі ад Bysol, можна пісаць прыватныя паведамленні на любой пляцоўцы фонду, прыкладам, у Фэйсбуку ці Інстаграм. Можна пісаць на сайт, які даступны з Беларусі праз VPN. Там ёсць форма зваротнай сувязі. Ёсць шмат кропак уваходу.

Артыкулы
Як працуе «падземная чыгунка» Беларусі. Інтэрв’ю з кіраўніком «BySol» Андрэем Стрыжаком
2022.02.11 10:56

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў