Беларусь ізноў без медаля па біятлоне, гэтым разам праз кепскую стральбу


Спаборніцтвы ў адной з самых захапляльных дысцыплінаў прайшлі на Алімпіядзе ў Пекіне – у мужчынскай біятлоннай эстафеце. Да апошняга на медалі прэтэндавала беларуская каманда, але ў выніку Беларусь толькі восьмая.

На першым этапе Беларусь рэпрэзентаваў Мікіта Лобастаў, ён дапусціў на першай стральбе два промахі, выкарыстаў два дадатковыя патроны і пайшоў на дыстанцыю чатырнаццатым, але ў хадзе гонкі і другой стральбы (адзін дапаможны патрон) Мікіта перадаў эстафету трэцім.

Дзмітрый Лазоўскі ішоў па дыстанцыі нават другім, ён адстраляў свае этапы з двума дадатковымі патронамі і перадаў эстафету Максіму Вараб’ю трэцім. Максім добра адстраляў лежню, але дапусціў пяць промахаў на стойцы – прыйшлося ехаць два штрафныя колы. У выніку Варабей перадаў эстафету Антону Смольскаму толькі дзявятым. Срэбны прызёр гэтай Алімпіяды дапусціў на лежні тры промахі. Стала відавочна: у гэтай гонцы Беларусь – без медалёў. І хоць Антон на апошняй стральбе быў бездакорны, вышэй за восьмае месца беларуская біятлонная каманда ўзняцца не змагла.

Hавiны
«Не мой дзень». Беларускія біятланісткі не спраўдзілі надзеяў у спрынтарскай гонцы
2022.02.11 17:31

Золата ў гонцы – у Нарвегіі, срэбра – у Францыі, бронза – у Алімпійскай каманды Расеі. Апошніх таксама падвяла стральба.

16 лютага ў праграме Алімпіяды – жаночая біятлонная эстафета.

Абноўлена
Каманда Беларусі здабыла першы медаль на зімовай Алімпіядзе ў Пекіне
2022.02.08 13:17

Тым часам у канькабежным спорце Беларусь у гонцы пераследу заняла сёмае месца, абагнаўшы каманду Польшчы. За нашу каманду выступалі Кацярына Слоева, Яўгенія Варабʼёва і Марыя Зуева. 15 лютага нас чакае кваліфікацыя ў мужчынскай акрабатыцы, у ёй Беларусь рэпрэзентуе Максім Гусцік, Павел Дзік, Станіслаў Гладчанка, а вось Макар Мітрафанаў на старт не выйдзе, у яго траўма. А ў фігурным катанні за Беларусь выступіць прывезеная з Расеі Вікторыя Сафонава.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў