Жодзінец можа атрымаць да 12 гадоў зняволення за падпал будынку пракуратуры


Скончылі расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні жыхара Жодзіна, які ў кастрычніку падпаліў будынак мясцовай пракуратуры. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Менскае абласное ўпраўленне Следчага камітэту.

Сцвярджаецца, што 31-гадовы жыхар Жодзіна вырабіў прыладу з сумесі бензіну з газай і петардаў. Уначы 8 кастрычніка ён прынёс яе да будынку мясцовай пракуратуры і падпаліў. У выніку былі пашкоджаныя дзверы і брыль над уваходам. Шкоду ацанілі на суму больш як 1,5 тысячы рублёў.

Мужчыну выставілі абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 339 («Асабліва злоснае хуліганства» – да 10 гадоў пазбаўлення волі), а таксама паводле ч. 1 арт. 295-3 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў» – да 2 гадоў пазбаўлення волі).

ЯП belsat.eu

 

Стужка навінаў