Затрыманых на музычнай вечарыне пад Смалявічамі караюць макісмальнымі арыштамі і штрафамі


У ІЧУ Жодзіна судзяць затрыманых на музычнай вечарыне пад Смалявічамі ў суботу ўвечары. Суддзі агучваюць максімальныя пакаранні паводле арт. 23.34 КаАП. Агулам на лаве падсудных 59 асобаў, паведамляе «Вясна».

Барысаўскія і лагойскія суддзі ў ІЧУ Жодзіна выносяць максімальныя прысуды затрыманым. Ужо вядома, што спявачка Валерыя Суравіцкая, Жанна Пракапенка і Дар’я Аляксеева атрымалі па 15 содняў арышту. Юлія Міхайлава і Юлія Анісеня выйшлі на волю са штрафам 30 базавых велічыняў (870 рублёў).

Сілавікі вечарам 13 лютага на базе адпачынку «Огонёк» у пасёлку Сокал Смалявіцкага раёна затрымалі 59 ўдзельнікаў і гледачоў канцэрту беларускіх гуртоў РСП («Разбітае сэрца пацана»), Panska Moc і Ok-Band.

Hавiны
59 асобаў, затрыманых на канцэрце пад Смалявічамі, адвезлі ў Жодзіна. Калі будуць суды, не вядома
2021.02.15 14:34

СК belsat.eu

 

 

Стужка навінаў