У Менску экстрана закрываюць дзіцячы сад: перадаварыйная сітуацыя


Адміністрацыя менскага дзіцячага садка № 26 паведаміла бацькам пра надзвычайную сітуацыю, у сувязі з якой установа не будзе працаваць бліжэйшы месяц. Загадчыца распавяла «Белсату», што прычынай для такой захады стала перадаварыйная сітуацыя ў электрашчытавой.

Бацькі дзяцей, якія наведваць садок № 26 у Менску, атрымалі паведамленне, што садок у сувязі з перадаварыйнай сітуацыяй зачыняецца ўжо з заўтрашняга дня. Чытачы «Белсату» абураюцца: не зразумела, чаму паведамляць пра сітуацыю за дзень да закрыцця ўстановы. Многія не вераць, што пра аварыю даведаліся толькі сёння.

Загадчыца садка Ліліяна Стрэльская распавяла «Белсату», што сапраўды, сітуацыя надзвычайная.

«Сапраўды, пра неабходнасць рамонту стала вядома толькі сёння. Працы, звязаныя з электрычнасцю, будуць праводзіцца без прысутнасці дзяцей. Цяпер мы фармуем спісы, імкнемся па магчымасці не «раскідваць» дзяцей, пераводзім іх у іншыя садкі, каб яны працягвалі займацца са сваімі дзецьмі. Даведваемся, ці могуць некаторыя бацькі быць з дзецьмі», – распавяла «Белсату» Ліліяна Стрэльская.

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў