Мянчук наехаў на 5 сілавікоў падчас пратэстаў на «Пушкінскай». Яго могуць пасадзіць на 25 гадоў


Следчы камітэт скончыў расследаванне ў дачыненні 25-гадовага менчука, які летась 11 жніўня на аўтамабілі збіў пяцёх супрацоўнікаў унутраных войскаў падчас пратэстаў ля станцыі метро «Пушкінская», паведамляе БелТА. Цяпер хлопца вінавацяць адразу паводле чатырох крымінальных артыкулаў.

Як цвердзіць следства, мянчук 11 жніўня ўзяў актыўны ўдзел у масавых закалотах. Каб пазбегчы адказнасці, ён нібыта загадзя зняў нумары са свайго BMW. Хлопец збіў пяцёх супрацоўнікаў унутраных войскаў, а пасля паспрабаваў уцячы і скінуў аўтамабіль у вадаём. Быццам каб забяспечыць сабе алібі, заявіў у міліцыю пра згон.

Цяпер мужчыну вінавацяць адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 293 («Удзел у масавых закалотах»), ч. 1 арт. 14 і 362 («Замах на злачынства» і «Забойства супрацоўнікаў органаў унутраных справаў»), ч. 1 арт. 400 («Заведама фальшывы данос»). Пакаранне паводле артыкулу 362 прадугледжвае да 25 гадоў зняволення.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў