Макей пра бел-чырвона-белы сцяг: «Нам трэба даволі ўважліва паставіцца да гэтай тэмы»


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв’ю РБК выказаўся наконт магчымага вызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. Ён лічыць, што ў некаторых людзей гэта можа выклікаць абурэнне.

«Што датычыць сцяга, я мяркую, нашыя гісторыкі мусяць сесці і арганізаваць маштабную імпрэзу, канферэнцыю, абмеркаванне. Я разумею і ўспрымаю патрабаванні многіх грамадзянаў, якія патрабуюць забараніць гэтую сімволіку і абвесціць гэты сцяг экстрэмісцкім, таму што сапраўды пад гэтым сцягам здзяйснялася шмат злачынстваў супраць беларускага народу. Вядома, гэта выклікае адрынанне, але я б сказаў, што з улікам таго, што гэты год абвешчаны годам Усенароднага адзінства, нам трэба даволі ўважліва паставіцца да гэтай тэмы. Як бы такія рэзкія, забаронныя рэчы, рашэнні не прывялі да таго, што гэта, наадварот, выкліча нейкае адрыньванне ва ўдзеле грамадства, калі нават гэта невялікая частка грамадства. Гэта мой асабісты пункт гледжання», – сказаў Макей.

Раней Генпракуратура абвесціла, што рыхтуе пакет дакументаў для вызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. Канчатковае рашэнне будзе прымаць суд. Каардынацыйная рада адказала на гэтыя планы петыцыяй супраць забароны сімволікі. Яна ўжо сабрала больш як 100 тысяч подпісаў.

Hавiны
«Гэта важна для нас саміх, беларусаў». Гісторыкі распачалі кампанію для абароны бел-чырвона-белага сцяга
2021.02.03 11:41

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў