КДБ залучыў групы Аўтуховіча і Аліневіча ў спіс тэрарыстаў


Камітэт дзяржаўнай бяспекі на сваім сайце апублікаваў абноўлены спіс арганізацыяў і фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

У новы спіс трапілі 17 беларусаў, якія нібыта ўваходзілі ў так званыя групы Аўтуховіча і Аліневіча. Гэта Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Артур Папок, Ірына Гарачкіна, Сяргей Разановіч, Павел Разановіч, Любоў Разановіч, Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Галіна Дзербыш, Віктар Снегур, Уладзімір Гундар, Вольга Маёрава, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Дубоўскі, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч.

Групу Аліневіча затрымалі летась 28 кастрычніка ля ўкраінскай мяжы. Гэта анархісты Ігар Аліневіч, Дзмітрый Дубоўскі, Дзмітрый Разановіч і Сяргей Раманаў. КДБ сцвярджае, што яны падпалілі аддзел ДАІ ў Мазыры і аўтамабілі каля будынку салігорскай пракуратуры.

Размова
Маці Ігара Аліневіча: Улады набліжаюць свой канец
2020.12.28 21:20

Пра затрыманне групы Аўтуховіча распавялі 8 снежня. Гарадзенскага прадпрымальніка і актывіста Мікалая Аўтуховіча і ягоных памочнікаў падазраюць у падпале дому міліцыянта ў Валкавыску і падрыве аўтамабіля сілавіка ў Горадні. Да групы Аўтуховіча адносяць Сяргея Разановіча, Паўла Разановіча, Любоў Разановіч, Ірыну Гарачкіну, Антона Мельхера і Ірыну Мельхер.

Старшыня КДБ Іван Церцель на Усебеларускі народным сходзе заявіў, што масавых ахвяраў здолелі пазбегчы толькі дзякуючы таму, што дзейнасць групаў спынілі на пачатковым этапе. Крымінальную справу распачалі паводле ч. 1 арт. 289 («Акт тэрарызму»).

Hавiны
Церцель: КДБ мае інфармацыю пра падрыхтоўку тэрактаў
2021.02.11 17:45

ЯП belsat.eu

 

Стужка навінаў