59 асобаў, затрыманых на канцэрце пад Смалявічамі, адвезлі ў Жодзіна. Калі будуць суды, не вядома


Большую частку затрыманых на канцэрце, дзе выступалі беларускія гурты «РСП» («Разбітае сэрца пацана»), «Panska Moc» і «Ok-Band», адвезлі ў жодзінскі ізалятар, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле звестак праваабаронцаў, затрымалі 67 чалавек. МУС агучыў інфармацыю пра 68. Прынамсі чатырох затрыманых адпусцілі са Смалявіцкага РАУС. Мінімум 59 удзельнікаў і гледачоў утрымаюць у жодзінскім ІЧУ. Пакуль не вядома, калі адбудуцца суды над імі, але працэсы мусяць правесці не пазней за 16 студзеня.

На базе адпачынку «Аганёк» у Смалявіцкім раёне ўвечары 13 лютага затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрту беларускіх гуртоў «Разбітае сэрца пацана» («РСП»), «Panska Moc» і «Ok-band». У МУС імпрэзу назвалі «несанкцыяваным масавым мерапрыемствам», на якім пад выглядам вечарыны «сабраліся актывісты дэструктыўных чатаў». Сілавікі сцвярджаюць, што ўдзельнікі канцэрту ўжывалі алкаголь, а адна з дзяўчат, магчыма, наркотыкі. Яе завезлі на медычны агляд.

Hавiны
МУС пра затрыманні пад Смалявічамі: Удзельнікі ўжывалі алкаголь, а адна дзяўчына – наркотыкі (але гэта недакладна)
2021.02.14 14:35

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў