191 дзень паслявыбарчых пратэстаў. Спісы тэрарыстаў ад КДБ, Алена Бандарэнка спадзяецца на справядлівасць


З моманту выбараў у Беларусі мінула 191 дні. На працягу гэтага часу беларусы выступалі і выступаюць супраць фальсіфікацыяў, гвалту сілавікоў і патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі. Як мінуў 191-шы дзень паслявыбарчых пратэстаў – у аглядзе «Белсату».

Больш за тры месяцы з моманту забойства Рамана Бандарэнкі

Алена Бандарэнка, маці забітага Рамана Бандарэнкі ў эфіры «Белсату» распавяла пра ціск, следчыя дзеянні і візіты ў пракуратуру.

Да пахавання сапраўды быў моцны псіхалагічны ціск. Я не ведаю, хто гэта быў, але былі званкі, злівы ў сеціва, сачэнне. Гэты ціск я расцэньваю як запалохванне, каб я маўчала, ціха плакала. Менавіта такая была мэта

Hавiны
Алена Бандарэнка, маці забітага Рамана спадзяецца на справядлівасць
2021.02.15 21:44

Справа перадалі ў Генпракуратуру. Я два разы была на бяседзе, бо паколькі няма крымінальнай справы, то выклікаюць не на допыт, а на бяседу. Пяць гадзінаў мне задавалі пытанні, якія не мелі дачынення да трагедыі. Пыталі, які алкаголь ён ужываў, ці былі кепскія звычкі. Я запыталася навошта такая інфармацыя, а мне на гэта сказалі, што ім трэба скласці поўны партрэт майго сына. Я сказала, што спадзяюся, што такі ж партрэт яны складаюць і ў дачыненні да падазраваных

– Ці ёсць у органах людзі, якія паставіліся не як усе. А больш цёпла, уважліва?

– Не. Было ўсе суха, без эмоцыяў.

 

Развітанне з Раманам Бандарэнкам ў царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага. Менск, Беларусь. 20 лістапада 2020 году.
Фота: ТК / Белсат

Раман Бандарэнка загінуў 12 лістапада. Ён – мастак, адзін з жыхароў плошчы Пераменаў. Увечары 11 лістапада ў двары Пераменаў адбыўся канфлікт з невядомымі ў цывільным, у якім Раман нават не ўдзельнічаў. Невядомыя зразалі чырвона-белыя стужкі. У адказ на нейкую рэпліку Рамана пачалі збіваць і потым зацягнулі ў бусік. Збілі яго так моцна, што ён памёр не прыходзячы ў прытомнасць.

Следчыя пакуль так і не распачалі крымінальную справу. А на родных працягваецца ціск, кажа Адена Бандарэнка, маці забітага Рамана.

256 палітвязняў і ніводнай справы супраць сілавікоў за гвалт

Праваабаронцы выступілі з супольнай заявай, у якой агучылі, што лічаць палітычнымі вязнямі яшчэ 10 асобаў. Пераслед Арсенія Сіняка, Рамана Яхіна, Данілы Чамаданава, Аляксандра Целешмана, Мікіты Літвіненкі, Яўгена Пекача, Вячаслава Касцючыка, Сяргея Моўшука, Дзмітрыя Тура, Аляксандра Нурдзінава, якіх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») і паводле ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), – палітычна матываваны. Людзей пераследуюць у сувязі з рэалізацыяй імі права на мірныя сходы і на выказванне сваёй думкі пра абвешчаныч вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.

На 15 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 256 чалавек.

Спіс «тэрарыстаў» ад КДБ

Камітэт дзяржаўнай бяспекі на сваім сайце апублікаваў абноўлены спіс арганізацыяў і фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

У новы спіс трапілі 17 беларусаў, якія нібыта ўваходзілі ў так званыя групы Аўтуховіча і Аліневіча. Гэта Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Артур Папок, Ірына Гарачкіна, Сяргей Разановіч, Павел Разановіч, Любоў Разановіч, Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Галіна Дзербыш, Віктар Снегур, Уладзімір Гундар, Вольга Маёрава, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Дубоўскі, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч.

Групу Аліневіча затрымалі летась 28 кастрычніка ля ўкраінскай мяжы. Гэта анархісты Ігар Аліневіч, Дзмітрый Дубоўскі, Дзмітрый Разановіч і Сяргей Раманаў. КДБ сцвярджае, што яны падпалілі аддзел ДАІ ў Мазыры і аўтамабілі каля будынку салігорскай пракуратуры.

Ігар Аліневіч.
Фота: Белсат

Пра затрыманне групы Аўтуховіча распавялі 8 снежня. Гарадзенскага прадпрымальніка і актывіста Мікалая Аўтуховіча і ягоных памочнікаў падазраюць у падпале дому міліцыянта ў Валкавыску і падрыве аўтамабіля сілавіка ў Горадні. Да групы Аўтуховіча адносяць Сяргея Разановіча, Паўла Разановіча, Любоў Разановіч, Ірыну Гарачкіну, Антона Мельхера і Ірыну Мельхер.

Hавiны
КДБ залучыў групы Аўтуховіча і Аліневіча ў спіс тэрарыстаў
2021.02.15 12:15

Крымінальны пераслед за іншадумства

У Берасці 15 лютага пачаліся два судовыя працэсы. У судзе Маскоўскага раёну судзяць першую дзясятку жыхароў гораду за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня мінулага года.

Паседжанне па справе аб масавых закалотах у Берасці.
Фота: Белсат

А ў судзе Ленінскага раёну пачалі судзіць другую дзесятку людзей у так званай карагоднай справе. Віна людзей толькі ў тым, што 13 верасня яны танчылі ў карагодзе на скрыжаванні праспекту Машэрава і бульвараў Касманаўтаў ды Шаўчэнкі ў Берасці. Цяпер іх судзяць паводле арт. 342 КК («Арганізацыя ды рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Hавiны
У Берасці за масавыя закалоты пачалі судзіць 10 чалавек. Працягваюцца паседжанні і ў «справе карагодаў»
2021.02.15 11:42

Для першай дзясяткі людзей у гэтай справе пракурор запрасіў ад 1,3 года хатняй хіміі да 2 гадоў калоніі. Вырак для першай дзясяткі прагучыць 25 лютага.

Hавiны
У справе звольненых «азотаўцаў» змянілі суддзю. Папярэдні заклікаў да мірнага пагаднення
2021.02.15 12:34

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў