Ураган пашкодзіў касцёл XVIII стагоддзя ў Магілёве. Парафія просіць аб дапамозе


Моцны вецер знішчыў частку даху старажытнай святыні ХVIII стагоддзя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.

Ураган пашкодзіў касцёл XVIII стагоддзя ў Магілёве.
Фота: Белсат

Дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі звяртаецца з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні касцёлу:

«Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! У гэтую цяжкую хвіліну звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні дому Пана. Сваімі сіламі парафія не справіцца. Хоць яшчэ не ведаем кошт страт, распачынаем збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай ураганным ветрам святыні. Усім людзям добрай волі складаю падзяку. Няхай Добры Бог узнагародзіць за кожную дапамогу!»

Hавiны
Тры чалавекі пацярпелі, больш за тысячу будынкаў пашкоджаныя: МНС пра наступствы моцнага ветру
2022.01.15 11:41
Ураган пашкодзіў касцёл XVIII стагоддзя ў Магілёве.
Фота: Белсат
Ураган пашкодзіў касцёл XVIII стагоддзя ў Магілёве.
Фота: Белсат

Рэквізіты для ахвяраванняў: р/с BY64BLBB30150700187012001001 ОАО «Белінвестбанк», БИК BLBBBY2X УНП 700187012

Атрымальнік плацяжу – Рымска-каталіцкі прыход Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г.Магілёве. Прызначэнне плацяжу – добраахвотнае ахвяраванне.

У пятніцу, 14 студзеня, па Беларусі пракаціўся ўраганны вецер, наступствамі якога сталі шматлікія пашкоджанні па ўсёй краіне. Пацярпелі таксама тры чалавекі, два з іх былі шпіталізаваныя. Парывы ветру дасягалі 32 м/с.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў