Украіна заяўляе пра пагрозу хімічнага забруджвання на Данбасе ў выніку дзеянняў Расеі


Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны паведамляе, што на падкантрольных баевікам тэрыторыях Данбаса існуе пагроза хімічнага забруджвання. Экалагічную катастрофу, мяркуюць у Кіеве, Расея можа выкарыстаць як нагоду для новай агрэсіі супраць Украіны.

Украінская выведка сцвярджае, што «расейская акупацыйная адміністрацыя страціла кантроль над хімічнымі прэпаратамі», якія завозяцца на Данбас.

«Паводле інфармацыі вайсковай выведкі Украіны, 14 студзеня ў акупаваную расейскімі войскамі Горлаўку на ПАТ «Канцэрн Стырол» дастаўлены ёмістасці з аміякам, з якіх з-за парушэння герметычнасці адбываецца ўцечка ў атмасферу атрутных рэчываў.

Выкліканая дзеяннямі расейскіх акупантаў тэхнагенная катастрофа можа быць выкарыстана для абвінавачання Украіны ва ўжыванні атрутных хімічных рэчываў і як нагода для пашырэння ўзброенай агрэсіі супраць нашай дзяржавы», – адзначаецца ў афіцыйным паведамленні ГУР Мінабароны Украіны.

Hавiны
«Мы мусім быць гатовы да ўсіх варыянтаў». Прадстаўнік ЗША пры АБСЕ пра расейскую агрэсію ў бок Украіны
2021.12.26 22:28

РР belsat.eu

Стужка навінаў