У Кіеве заявілі, што за кібератакай на Украіну стаялі хакеры, звязаныя са спецслужбамі Беларусі


Намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) Сяргей Дэмэдзюк заявіў у інтэрвʼю «Reuters», што за кібератакай на сайты ўкраінскіх міністэрстваў і ведамстваў стаяць хакеры з групоўкі «UNC1151», якая звязаная з выведкай Беларусі.

Намеснік сакратара РНБА кажа, што хакерская групоўка «UNC1151» займаецца кібершпіянажам і звязаная са спецслужбамі Рэспублікі Беларусь.

Паводле Дэмэдзюка, атака на дзяржаўныя сайты «была толькі прыкрыццём для больш дэструктыўных дзеянняў, якія адбываліся за кулісамі і наступствы якіх мы адчуем у бліжэйшы час».

Маштабная хакерская атака на шэраг урадавых сайтаў Украіны адбылася ў ноч з 13 на 14 студзеня. У тым ліку быў атакаваны сайт Кабінету міністраў, МЗС, міністэрстваў энергетыкі, адукацыі, аграрнай палітыкі, а таксама партал дзяржаўных паслугаў «Дія».

РР belsat.eu

Стужка навінаў